logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN










TUT.BY


Заходзьце
да нас на
Хімічны
факультэт
БДУ
!

Хімічныя алімпіяды школьнікаў Беларусі маюць даўнюю і слаўную гісторыю. Кожны год юныя хімікі спаборнічаюць у школе, лепшыя удзельнічаюць у раённых алімпіядах, яшчэ лепшыя - у абласных. Суперхімікі дэманструюць свае веды на чацвёртым, заключным, этапе Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, прадстаўляюць Беларусь на Мендзялееўскай алімпіядзе па хіміі і на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (IChO). Падкрэслім, што нацыянальная зборная Беларусі заўсёды вярталася з міжнародных хімічных спаборніцтваў з узнагародамі.

Краіна павінна ведаць сваіх герояў. Тым больш, што сярод іх нямала Нобелеўскіх лаўрэатаў ХХІ стагоддзя (нездарма ў лагатып сайта мы ўключылі палову нобелеўскага медаля!).

Сведчанні прайшоўшых хімічных алімпіяд маўкліва патанаюць у архівах, сціраюцца з памяці, нярэдка знікаюць беззваротна (папера ж акісляецца...). Вось чаму мы вырашылі пераводзіць у электронны фармат алімпійскія дакументы - спадзяемся, што ў выніку інфармацыя і лепш захаваецца, і стане даступнай большаму колу карыстальнікаў.

Найбольш старажытны здымак з нашай калекцыі

1967. On the way to the 1st All-Union Olympiad
Каманды Гродзенскай вобласці і горада Мінска на мінскім вакзале перад ад'ездам у Днепрапятроўск для ўдзелу ў І Усесаюзнай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (1967 г.).
Першы рад: .. (8 кл.), .. (8 кл.), Веніямін Філімонаў (9 кл.).
Другі рад: Яўген Скакоўскі (10 кл.), Аляксандр Рагойша (9 кл.), Георгі Арол (10 кл.).

На гэтым сайце мы складаем альбом-храналогію заключных тураў Рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, Мендзялееўскіх і Міжнародных хімічных алімпіяд. Кожнаму спаборніцтву адведзена адна старонка, а на ёй - спісы ўдзельнікаў і пераможцаў, фатаграфіі, спасылкі на дапаможныя літаратурныя крыніцы. Больш падрабязную персанальную інфармацыю можна знайсці ў далучаных PDF-файлах.

Як алмаз ператвараецца ў дыямент пад рукой майстра, так і таленавіты вучань вырастае ў суперхіміка пад кіраўніцтвам педагога. У PDF-файлах побач з прозвішчам удзельніка алімпіяды вы знойдзеце звесткі аб раўнапраўных суб'ектах перамогі - аб настаўніку хіміі і навучальнай установе, што выгадавала суперхіміка. Нажаль, мы не маем інфармацыі аб іншых асобах, якія дапамагалі нашым героям (трэнерах, кіраўніках гурткоў і др.).

Персанальныя дадзеныя ўдзельнікаў і настаўнікаў цытуюцца на той мове, на якой яны ўпамінаюцца ў афіцыйных дакументах (беларускай, рускай, англійскай).

Дадатковая інфармацыя па тэме сайта ў 2007-10 гг. публікавалася ў блогу http://inf.by/superhimiki/.

Для абмеркавання ўсіх пытанняў, звязаных з гісторыяй хімічнага алімпіяднага руху Беларусі і з сайтам, у прыватнасці, запрашаем на форум.


Навіны сайта
02.05.12 Фота з 43-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды (2011 г.).
30.04.12 Вынікі 46-й Мендзялееўскай алімпіяды 2012 года.
14.04.12 Апублікаваны спіс удзельнікаў 46-й Рэспубліканскай алімпіяды 2011/12 навуч. года.
24.03.12 Апублікаваны спіс пераможцаў 46-й Рэспубліканскай алімпіяды 2011/12 навуч. года.
06.02.12 Падрыхтоўчыя заданні 44-й Міжнароднай алімпіяды (ЗША, 2012). Пераклад на рускую мову В.М.Хвалюка, Я.У.Паўлечкі, Ю.С.Галаўко, Дз.Г.Шклярука. Мінск, БДУ, 2012.

Тым, хто жадае дэтальна азнаёміцца са зместам заданняў беларускіх хімічных алімпіяд, рэкамендуем наступныя кнігі:

V.Khvalyuk В.Н. Хвалюк. Олимпиады школьников по химии. Тестовые задания с ответами. - Минск: Нар. асвета, 2006.- 240 с.   V.Khvalyuk et al.
В.Н. Хвалюк, Ю.С. Головко, Д.Г. Кананович. Олимпиады школьников по химии: теоретические задания с решениями. В 3 ч. Ч. 1. - Минск: Нар. асвета, 2007. - 376 с.   V.Khvalyuk and Yu.Galauko Химические олимпиады. Долгая дорога к вершине. (В.Н. Хвалюк, Ю.С. Головко. ) - Минск: НИО, 2007. - 80 с.   V.Khvalyuk et al. В.Н. Хвалюк, Ю.С. Головко, Д.Г. Кананович. Олимпиады школьников по химии: теоретические задания с решениями. В 3 ч. Ч. 2. - Минск: Нар. асвета, 2008. - 430 с.
  Вэбмайстар
2007-12
Пiсьмо